Быццам у казцы: у Мінску абдыўся баль для сужэнцаў

 

Элегантныя мужчыны ў белых кашулях, прыгожыя жанчыны ў доўгіх, незвычайных сукенках, музыка вальса, якая зачароўвае, вясёлы, захапляльны галоп... На першы погляд здаецца, што здымаецца кіно, паказваючы, як прыгожа бавілі час нашы продкі ў мінулыя вякі. А на самой справе — гэта сужэнствы нашай парафіі пры падтрымцы фонду «Адкрытыя сэрцы» арганізавалі і правялі першы сапраўдны баль.

 

Баль для сужэнцаў адбыўся 15 лютага, у ім прынялі ўдзел 16 пар, сярод якіх былі і госці з горада Паставы. Канешне, сярод нас, каб падтрымаць духоўна і маральна, а таксама даць прыклад добрага настрою, былі нашы святары: ксёндз Алег і ксёндз Уладзімір.

 

Ідэя правесці такі баль нарадзілася яшчэ вясной мінулага года. Але штодзённыя справы «пераважылі», і арганізацыя балю адклалася на невызначаны час. І вось гэты час настаў. У пачатку студзеня сужэнствы нашай парафіі, пераважна сужэнствы руха Equipes Notre-Dame (ЭНД), вырашылі арганізаваць баль, каб хоць на адзін вечар забыць пра ўсе клопаты і справы, пабыць сам-на-сам са сваім сужэнцам у незвычайных, прыемных абставінах, адчуць сябе сапраўднай жанчынай (мужчынам), і проста атрымаць задавальненне ад прыгожых танцаў, ад прыемнай кампаніі, ад цікавых размоў, ад усяго таго, чаго нам так не хапае ў нашым штодзённым жыцці.

 

І закруцілася: штотыднёвыя рэпетыцыі танцаў (некаторыя з мужчын зусім не ўмелі танцаваць і згадзіліся на гэта толькі, каб парадаваць сваіх жонак), пошук прыгожых, зручных строяў (жанчаны зразумеюць, як гэта складана), размеркаванне абавязкаў, пошук патрэбнага памяшкання, прадугледжанне ўсіх неабходных для гэтага балю дробязяў.

 

І вось надышоў доўгачаканы дзень 15 лютага. Цэнтр культуры вёскі Сеніца гасцінна адчыніў дзверы сваёй утульнай, прыгожа прыбранай залы. 16 пар з Мінску і з Паставаў з хваляваннем і прадчуваннем нечага казачнага пачынаюць баль пад урачыстыя гукі паланэзу.

 

На працягу чатырох гадзін сужэнствы танчылі старамодныя на першы погляд і незразумелыя для сучасных людзей, але такія прыгожыя, грацыёзныя танцы. Вальс «Імперыял», Полька-тройка, Контрданс «Парася»... перапынак і зноў: Іспанскі вальс, Галоп-кадрыль, Контрданс «Індыйская каралева»... Увесь час былі чутны добрыя словы падтрымкі, жарты і кампліменты. З твараў танцуючых пар не сыходзілі ўсмешкі. І гэтаму добраму сяброўскаму настрою не перашкаджалі ні розны ўзрост пар, ні розныя танцавальныя здольнасці.

 

— Я, дакладна, пабывала ў казцы! — кажа адна з удзельніц балю, Кацярына. — Я атрымала шмат эмоцый і вялікi досвед!

 

— Як рэдка мы маем магчымасць забыць пра ўсе свае справы і акунуцца ў чароўны свет прыгажосці, ветлівасці і цудоўнай музыкі. І калі такая магчымасць нам даецца — нельга яе выпускаць, трэба карыстацца і дзякаваць Пану Богу за гэтыя цудоўныя моманты! І я вельмі ўдзячная! — падзялiлася сваiмi перажываннямi гэтага вечара Алена.

 

— Гэта было цудоўна, незабыўна, незвычайна і, сапраўды, казачна! — з захапленнем  гаворыць яшчэ адна Кацярына. — Я ўбачыла зусім іншы бок сужэнскага жыцця.

 

— Я ніколі нідзе не танцаваў, таму што не люблю і не ўмею. І згадзіўся на ўдзел у гэтым балі толькі, каб даставіць задавальненне сваёй жонцы. А пасярод балю заўважыў, што сам атрымліваю задавальненне, — усміхаецца прадстаўнiк мужчынскай паловы, Валерый, — Мне вельмі спадабалася!

 

— Я баяўся, таму што лічыў, што танцаваць не ўмею. Не ведаў — атрымаецца, ці не, — з усмешкай гаворыць яшчэ адзін удзельнік балю, Павел. — Але ўсё атрымалася цудоўна. Я вельмі задаволены! А як задаволена мая жонка — не выказаць словамі!

 

Гэта толькі некалькі водгукаў, але ўжо па іх можна меркаваць, наколькі патрэбныя для нас такія вечары. Як гэтыя сумесныя падрыхтоўка і атрыманыя ў выніку эмоцыі падтрымліваюць нас у перажыванні цяжкасцяў і складанасцяў сужэнскага жыцця! Як яны дапамагаюць нам паглядзець на нашага сужэнца зноў тымі закаханымі вачыма, якімі мы глядзелі на іх у дзень прыняцця сакрамэнта шлюбу!

 

Варта ўдзельнічаць у такіх балях!

 

 

Тэкст: Алена Манчынская

Фота i відэа: Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr

 

Источник: https://jan.by/news/1049-dance

 

18.02.2020

RU

|

EN

prolife.belarus@gmail.com

СВЯЗАТЬСЯ С НАМИ

круглосуточно

.

.

306 22 22

 

 

 

 

 

 

В рамках деятельности Фонда проводится психологическое консультирование по вопросам семейной жизни, а также организован курс экологии семьи. Одной из важных составляющих деятельности Фонда является проведение лекций и встреч в разных аудиториях о демографических проблемах современного мира, трагедии отказа от деторождения, о вреде контрацепции и абортов для духовного, психологического и физического здоровья супругов. С декабря 2008 в Витебске и Могилеве организовано ежедневное молитвенное дежурство в отделениях неотложной гинекологии

© Благотворительный фонд "Открытые сердца", 2010 - 2017 Все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на prolife-belarus обязательна.

Мнение авторов статей, размещенных на сайте, могут не совпадать с мнением prolife-belarus.org